ублытацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. у што. Заблытацца ў чым‑н. Левы конь за .. паўхвілін[ы] паспеў ублытацца ў пастронкі. Чорны. Усё .. [Настачцы] здавалася, што за ёй пагоніцца пчала, ублытаецца ў валасы. Кулакоўскі.

2. Абвязацца, абматацца чым‑н. Ублытацца рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.

3. перан.; у што і без дап. Разм. Умяшацца, увязацца ў што‑н.; прыняць удзел у чым‑н. Ублытацца ў чужую справу. ▪ А тады цёшча ўблыталася: «Няма, — кажа, — дастатку ў нас на вялікіх гасцей». Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)