о́рак,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuо́ракі, ‑аў;
Малаколькасная народнасць, якая жыве на Сахаліне.
о́ракскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да оракаў, які належыць, уласцівы ім.
о́рач,
о́рачскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да орачаў, які належыць, уласцівы ім.
о́рачы, ‑аў;
Малаколькасная народнасць, якая жыве ў паўднёвай частцы Хабараўскага краю.
о́рган, ‑а,
1. Частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю.
2.
3. Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы ўпраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця.
4. Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой‑н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.
5. Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю.
•••
[Ад грэч. órganon — прылада, інструмент.]
о́ргія, ‑і,
1. У старажытных народаў — рэлігійныя абрады, звязаныя з культам багоў віна і вінаробства (Дыяніса і Арфея — у Грэцыі, Вакха — у Рыме).
2.
[Грэч. órgia — тайныя абрады.]
о́рдэн 1, ‑а,
Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі.
[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]
о́рдэн 2, ‑а,
Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам.
[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]
о́рдэн 3, ‑а,
Тое, што і ордэр 2.
[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]
о́рдэнскі 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ордэна 1.
о́рдэнскі 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ордэна 2.