Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́смас, ‑у, м.

Спец. Павольнае прасочванне растваральніка ў раствор праз тонкую перагародку, якая раздзяляе іх.

[Ад грэч. ōsmos — штуршок, ціск.]

о́сміевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да осмію.

о́смій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды.

[Ад грэч. osmē — пах.]

ост, ‑у, М осце, м.

Спец.

1. Усход, усходні напрамак.

2. Усходні вецер.

[Ням. Ost.]

остго́ты, ‑аў.

Усходняя частка германскага племені готаў. Кароль остготаў.

остго́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да остготаў.

о́ступам, прысл.

Абл. Цесна абступіўшы; вакол. Мы оступам стаялі каля гэтага растрыбушанага воза. Чорны.