о́канне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. окаць.
2. Спец. Захаванне ў вымаўленні ненаціскнога «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. аканне. Оканне палескіх гаворак беларускай мовы. Паўночнарускае оканне.
о́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Захоўваць у вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. акаць.
о́каючы, ‑ая, ‑ае.
У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о»; проціл. акаючы. Окаючы дыялект.