о́пера, ‑ы,
1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра.
2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы.
•••
[Іт. opera.]
о́пера, ‑ы,
1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра.
2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы.
•••
[Іт. opera.]
о́пера-буф, оперы-буф,
Опера з камедыйным або сатырычным сюжэтам.
о́перны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да оперы (у 1 знач.).
оперупаўнава́жаны, ‑ага,
Асоба, якой дадзены паўнамоцтвы для выканання якіх‑н. аперацый спецыяльнага характару.
о́пій, ‑ю,
Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які з’яўляецца моцным наркотыкам (выкарыстоўваецца для атрымання розных лячэбных сродкаў).
[Лац. opium, з грэч. ópion — макавы сок.]
о́пійны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да опію.
о́піум, ‑у,
1. Тое, што і опій.
2.
[Лац. opium, з грэч. ópion — макавы сок.]
о́піумны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да опіуму, звязаны з опіумам.
о́птам,
1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў).
2.
оптаэлектро́ніка, ‑і,
Напрамак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.