Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́рдэн 1, ‑а, м.

Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі. Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. □ Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка. Хадкевіч. Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда».

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

о́рдэн 2, ‑а, м.

Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам. Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў. // Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб’яднанняў, арганізацый. Масонскі ордэн.

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

о́рдэн 3, ‑а, м.

Тое, што і ордэр ​2. Дарычны ордэн.

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

о́рдэнскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна ​1. Федзю асабліва зацікавілі тры рады ордэнскіх стужак на сінім мундзіры начальніка міліцыі. Нядзведскі.

о́рдэнскі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна ​2.

о́рдэр 1, ‑а, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго‑н. Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. □ [Тася:] — Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру. Мікуліч.

[Фр. ordre ад лац. ordo — рад, парадак.]

о́рдэр 2, ‑а, м.

Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцыі (калон і антаблементу). Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.

о́рдэрны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэра ​1. Ордэрная выдача.

о́рдэрны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ордэра ​2. Ордэрная форма архітэктурнага ансамбля.