ву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вучыць.
2. у знач. прым. Адукаваны. Яна вучаная, і я ніяк не падыходзіў да яе. Асіпенка.
ву́чань, ‑чня, м.
1. Навучэнец пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. Вучань восьмага класа. Вучань рамеснага вучылішча.
2. Той, хто вывучае што‑н. пад кіраўніцтвам каго‑н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. Вучань токара. // перан. Той, хто не дасягнуў яшчэ майстэрства ў якой‑н. справе.
3. Паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, поглядаў, дзейнасці. Пляханаў з гонарам называў сябе вучнем Маркса і Энгельса. «Весці».
вучко́м, ‑а, м.
Выбраны вучнёўскі камітэт (у савецкай школе 30‑х гг.). Пасяджэнне вучкома. Сход адкрыў старшыня вучкома.
вучнёўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вучня (у 1, 2 знач.). Вучнёўскія арганізацыі. Вучнёўскі гурток. □ Аднойчы ўвечары ў зямлянку камандзіра ўваліўся Тодар Шалюта і разгарнуў на стале Шлыка лісток з вучнёўскага сшытка. Дуброўскі. // Такі, як у вучня, уласцівы яму. Вучнёўскі почырк.
2. Які належыць да асяроддзя вучняў. Вучнёўская моладзь.
3. перан. Несамастойны, недасканалы. Раннія вершы З. Бядулі — гэта першыя паэтычныя практыкаванні, вучнёўскія спробы пяра. Каваленка.
вучнёўства, ‑а, н.
1. Стан, становішча вучня (у 1, 2 знач.). Няхай [дзеці] прывыкаюць да школы, асвойваюцца з вучнёўствам, паволі ўцягваюцца ў сваё новае жыццё. Колас.
2. зб. Разм. Вучні, навучэнцы.
3. перан. Несамастойнасць, недасканаласць. Шмат на якіх вершах маладых маіх гаварыце шаў ляжыць адбітак паспешлівасці, вучнёўства. Лужанін.
вучо́ба, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вучыцца; навучанне, вучэнне; заняткі.
вучо́насць, ‑і, ж.
Валоданне вялікімі ведамі; высокая адукаванасць. Чалавек вялікай вучонасці. □ — Нам з.. вучонасці [Леванка], хлеба не есці! — сядлаючы белакапытага каня, прамовіў Кастрыца. Стаховіч.
вучо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх‑н. ведаў. Вучоны садавод. // Разм. Пісьменны, адукаваны. Вучоны чалавек. □ [Тата:] — Тут, у школе, народ вучоны, займаецца сур’ёзнай справай. Брыль. // Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь. □ Вучоны сабака, які быў у следчых людзей, увесь час нюхаў дарогу ад аграбленага банка. Чорны. // Які атрымаў урок, прыдбаў вопыт у чым‑н.
2. у знач. наз. вучо́ны, ‑ага, м. Кваліфікаваны спецыяліст у якой‑н. галіне навукі; даследчык. Малады вучоны. Выдатны вучоны. □ Міхась Рамановіч скончыў і пажадаў вучоным далейшых поспехаў. Паслядовіч.
3. Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай. Вучонае званне. Вучоная ступень. Вучоны савет.
вучы́лішча, ‑а, н.
Сярэдняя сацыяльная навучальная ўстанова. Педагагічнае, вышэйшае тэхнічнае, рамеснае вучылішча. // Навучальная ўстанова, школа ў царскай Расіі. Народнае вучылішча.
•••
Рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі, у якой выкладаліся пераважна прыродазнаўчыя і дакладныя навукі.