ву́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Маленькая вузкая вуліца. Вузкая пясчаная вулачка.. вяла ў сярэдзіну мястэчка. Колас.
ву́лей, вулея і вулля; мн. вуллі, ‑ёў; м.
Спецыяльная скрыня невялікіх памераў або выдзеўбаная калода для пчол. Рамачны вулей. □ Па гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. Колас.
ву́ліца, ‑ы, ж.
1. Два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. Мястэчка малое: ад незабрукаванай плошчы разыходзіцца шэсць вуліц. Брыль. На доўгай, абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна. В. Вольскі. // перан. Жыхары гэтых дамоў. На пажар збеглася ўся вуліца.
2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню. [Алена:] — На вуліцы такая відната, людзі з работы яшчэ не прыйшлі, а ты ўжо святло запаліў. Мележ.
3. перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго‑н. Уплыў вуліцы.
•••
Будзе і на нашай вуліцы свята гл. свята.
Выкінуць на вуліцу каго гл. выкінуць.
Зялёная вуліца — прапускаць без затрымак, па-за ўсякай чаргою.
ву́лічны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адносіцца да вуліцы, знаходзіцца на вуліцы. Вулічных тратуары. Вулічны рэпрадуктар, ліхтар. □ Зося і Міхалка селі на вулічны камень, не ведаючы, куды падацца. Чорны. // Які адбываецца на вуліцы. Вулічных гульні. // Які выходзіць, вядзе на вуліцу. Вулічных вароты. Вулічнае акно.
2. Які праводзіць большую частку свайго часу на вуліцы; беспрытульны. Вулічных хлапчукі.
3. Уласцівы быту вуліцы (у 3 знач.); вульгарны. Вулічная мянушка. Вулічная лаянка.
ву́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і вулачка. Двухкватэрны драўляны домік.. стаяў на рагу далёкіх ад цэнтра горада ціхіх вулак. Хадкевіч.
вулка́н, ‑а, м.
Гара з кратарам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, агонь, попел. Патухлы вулкан. Гразевы вулкан.
[Ад лац. vulcanus — агонь, полымя.]
вулканаге́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае вулканічнае паходжанне. Вулканагеннае шкло.
вулканалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вулканалогіі.
вулканало́гія, ‑і, ж.
Навука, якая займаецца вывучэннем вулканічных з’яў.
вулканізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вулканізаваць.