Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афранцу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да афранцузіцца.

2. Зал. да афранцужваць.

афранцу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да афранцузіць.

афранцу́зіцца, ‑цужуся, ‑цузішся, ‑цузіцца; зак.

Стаць падобным на француза па мове, звычаях і пад.

афранцу́зіць, ‑цужу, ‑цузіш, ‑цузіць; зак., каго.

Прывіць каму‑н. французскую мову, звычаі.

афрыка́нец,

гл. афрыканцы.

афрыканіза́цыя, ‑і, ж.

Курс афрыканскіх краін на падрыхтоўку ўласных кадраў ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, на адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры.

афрыкані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у ніве афрыканскі.

афрыкані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука, якая вывучае гісторыю, культуру і мовы народаў Афрыкі.

афрыка́нка,

гл. афрыканцы.

афрыка́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Афрыкі, афрыканцаў; уласцівы ім. Афрыканскія джунглі. Афрыканскія мовы.

2. перан. Гарачы, неўтаймаваны. Афрыканскія страсці.