Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

угне́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад угнявіць.

2. у знач. прым. Якога ўвялі ў гнеў. Шыковіч перавёў позірк на свайго ўгневанага сябра, на яго маладжавы, заўсёды як бы загарэлы хударлявы твар. Шамякін. // Які выяўляе гнеў. Гаварыць угневаным голасам.

угне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Увайсці ў вялікі гнеў; разгневацца, раззлавацца. [Міколка:] — Відаць, перабаршчыў я крыху... Угневаецца цяпер дзед не на жарт... Лынькоў. Добра, што так абышлося з табою, а та я хацеў на цябе ўжо ўгневацца, — сказаў Шафранскі і падаў мне руку на развітанне. Сабаленка.

угні́цца, угніецца; зак.

Разм. У значнай меры згніць.

угно́енасць, ‑і, ж.

Ступень насычанасці глебы ўгнаеннямі, спажыўнымі рэчывамі для раслін. Угноенасць глебы.

угно́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад угнаіць.

2. у знач. прым. Насычаны спажыўнымі рэчывамі для раслін (пра глебу). Угноенае поле.

угно́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. угнойваць — угнаіць.

угно́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да угнаіцца.

2. Зал. да угнойваць.

угно́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да угнаіць.

угну́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць угнутага.

2. Тое, што і увагнутасць (у 2 знач.).

угну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад угнуць.

2. у знач. прым. Тое, што і увагнуты (у 2 знач.).