Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтапа́рк, ‑а, м.

Аўтамабільны парк.

аўтапартрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Партрэт мастака, скульптара, які выкананы ім самім.

аўтапіло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.

аўтапо́езд, ‑а, м.

Састаў з аўтамабіля-цягача і прычэпа або паўпрычэпа.

аўтапрабе́г, ‑у, м.

Прабег калоны аўтамабіляў па зараней вызначаным маршруце з выпрабавальнай і агітацыйнай мэтай.

аўтапрычэ́п, ‑а, м.

Спецыяльны дадатковы кузаў, які прычэпліваецца да грузавога аўтамабіля.

а́ўтар, ‑а, м.

Стваральнік літаратурнага або іншага мастацкага твора, навуковай працы, праекта і пад. Аўтар рамана. Аўтар гіпотэзы. Аўтар сімфоніі.

[Лац. autor.]

аўтара́лі, нескл., н.

Спец. Спартыўныя спаборніцтвы на спецыяльна падрыхтаваных аўтамабілях або матацыклах па пэўнаму графіку руху і вызначанаму маршруту.

[Ад аўта і англ. rally — злёт.]

аўтаралі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Спартсмен, які спецыялізуецца па аўтаралі; удзельнік аўтаралі.

аўтарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў, прызначаны для яго. Аўтарамонтныя майстэрні.