аўтамабі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аўтамабіля.
аўтамабі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аўтамабіля.
аўтамагістра́ль, ‑і,
Шырокая, з палепшаным пакрыццём шашэйная дарога для масавага хуткага аўтамабільнага руху.
аўтамайстэ́рня, ‑і,
Майстэрня на аўтамабілі для рамонту машын у палявых умовах; аўталятучка.
аўтама́т, ‑а,
1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу.
2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт.
[Ад грэч. automatos — самарухомы.]
аўтама́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аўтамата (у 2 знач.).
аўтамато́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аўтамабільных матораў, іх канструявання і вытворчасці.
аўтаматры́са, ‑ы,
Чыгуначны (пасажырскі або службовы) вагон з уласным рухавіком.
[Фр. automotrice.]
аўтама́тчык, ‑а,
1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.).
2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.).
аўтама́тчыца, ‑ы,
аўтаматызава́ны, ‑ая, ‑ае.