загу́снуць, ‑не; пр. загус, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і загусцець. Каша загусла.
загу́ста, прысл.
Разм. Надта густа, гусцей, чым трэба. Жыта пасеялі загуста.
загусты́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Густаваты, гусцейшы, чым трэба.
загусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які загусцеў, стаў густым. Мы з Марынічам адбегліся ад дарогі .. Пападалі ніц у загусцелую, трохі прасохлую твань. Сабаленка.
загусце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. загусцець і стан паводле знач. дзеясл. загусцецца.
загусце́цца, ‑еецца; зак.
Тое, што і загусцець.
загусце́ць, ‑ее; зак.
Зрабіцца густым або больш густым. Цеста загусцела. □ Выступіла і загусцела на суках жоўтымі слязамі смала. Каліна. Сонейка грэе, зямля дыміцца пад яго пяшчотай, усюды му ражок загусцеў пад платамі. Ракітны.
загусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце, ‑гудуць; пр. загуў, ‑ла, ‑ло; зак.
Пачаць гусці. // Прагусці. Цяжка загуў матор, машына кранулася, а тады неяк усё заглухла. Ермаловіч.
загусці́ць, ‑гушчу, ‑гусціш, ‑гусціць; зак., што.
Разм. Зрабіць густым або занадта густым. Загусціць цеста. Загусціць пасевы.