патрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Трымаць некаторы час. [Птушка] адшчыпнула адну [шышку], патрымала ў дзюбе і скінула чамусьці на зямлю. Ляўданскі. Андрэй сунуў рукі ў вядро з нафтаю, патрымаў іх там крыху, потым пачаў выціраць пакуллем. Васілёнак. Цяпер, пасля спрэчкі, у галаву прыходзілі самыя важкія, самыя патрэбныя довады. Баталаў падумаў, што іх варта пакуль патрымаць у тайне. Асіпенка.
патрымо́ній, ‑я, м.
Спец. Спадчынная радавая маёмасць.
патрымо́ніум, ‑а, м.
Спец. Тое, што і патрымоній.
[Лац. patrimonium.]
патрымце́ць, ‑трымчу, ‑трымціш, ‑трымціць; зак.
Трымцець некаторы час. Страказа патрымцела над .. [паплаўком] крыльцамі і апусцілася на пяро. Хомчанка.
патры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Трынкаць некаторы час. [Кастусь] узяў гітару, патрынкаў і праз хвіліну аддаў. — Не магу, Алінка. Прокша.
патрыно́жыць, ‑ножу, ‑ножыш, ‑ножыць; зак., каго.
Разм. Стрыножыць усіх, многіх. Патрыножыць коней.
патры́цый, ‑я, м.
Гіст.
1. У Старажытным Рыме — прадстаўнік радавой знаці.
2. У сярэднія вякі ў вольных германскіх гарадах — асоба, якая належала да багатага бюргерскага роду, што іграў першаступенную ролю ў гарадскім самакіраванні.
[Лац. patricius.]
патрыцыя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Гіст. Жан. да патрыцый.
патрыцыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да патрыцыя. Патрыцыянскае саслоўе.
патрыцыя́т, ‑у, М ‑цыяце, м.
Гіст. Вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Заходняй Еўропы, у руках якога канцэнтравалася ўлада.
[Лац. patriciatus.]