Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сябелюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які любіць толькі сябе, клапоціцца толькі пра свае інтарэсы; эгаістычны. Чалавек сябелюбівы, .. [Шаройка] быў помслівы і ніколі не дараваў крыўды. Шамякін.

сябелю́бнасць, ‑і, ж.

Тое, што і сябелюбства.

сябелю́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сябелюбівы.

сябелю́бства, ‑а, н.

Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання? Чарнышэвіч.

ся́бра, ‑а, м.

Тое, што і сябар. Прыпомнілася Андрэю Строніну, як .. адзін яго блізкі сябра запытаў: — Ці бачыш ты перад сабою калі што-небудзь для сябе светлае ў жыцці? Чорны. Французскі сябра скажа мне: — Глядзі ж На слаўны горад першых камунараў, На песенны і вогненны Парыж! А. Вольскі.

сябрава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сябраваць.

сябрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Разм. Тое, што і сябраваць. Сябравацца з Чорным было лёгка. Лужанін. [Антон Ліпчонак] з .. [Грышкам] моцна сябраваўся ў Мінску па працягу трох год. Бядуля.

сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.

сябро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім‑н. [Пятро:] — Сёння скардзілася мне [Вольга], што вы [Лена] хоць і сяброўка ёй, але робіце нешта такое не па-сяброўску. Што вы не падзялілі? Ваданосаў. Дзяўчаты былі сяброўкамі, хаця вучыліся па розных факультэтах і не былі падобны адна на адну сваімі характарамі. Шахавец. Абкружыў яе [Кацярыну] жаданы круг сябровак дарагіх... Броўка. / у перан. ужыв. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва. // Пра каханую жанчыну. Каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў. Панчанка.

сябро́ўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сябра; належыць сябру. Падзяліся ж даўнім сваім болем. Вось табе — сяброўская рука. Зуёнак. // Які выражае дружбу, прыхільнасць сябра. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль. Хведаровіч. [Васіль] прывітаў .. [Машу] добрай, сяброўскай усмешкай. Шамякін. Сяброўская гутарка вучоных зацягнулася. Гамолка.

2. Заснаваны на дружбе; добразычлівы. Перагаворы [паміж СССР і ЧССР] праходзілі ў сяброўскае атмасферы і ў духу ўзаемаразумення. «Звязда».

3. Які ўмее сябраваць. — А ты [Барашкін] хлопец сяброўскі, — зазначыў .. [Мятліцкі]. — Не заціскаеш махру. Савіцкі.

•••

Сяброўску шарж гл. шарж.