сябраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)