Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саманакла́дчык, ‑а, м.

Тое, што і саманаклад.

саманала́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Аўтаматычная наладка механізма, сістэмы механізмаў.

саманала́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, характарыстыкі якога змяняюцца аўтаматычна з мэтай падтрымання зададзенага рэжыму. Саманаладная сістэма.

саманарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Нарыхтоўка чаго‑н. (паліва, сыравіны і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі. Саманарыхтоўка торфу.

саманарыхто́ўшчык, ‑а, м.

Асоба, арганізацыя, якая праводзіць саманарыхтоўку. Саманарыхтоўшчык гародніны.

саманастро́йвальны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: саманастройвальнае ўстройства, саманастройвальная машына, саманастройвальная сістэма — устройства (машына, сістэма), характарыстыкі якіх змяняюцца ў выніку знешніх уздзеянняў з мэтай падтрымання зададзенага рэжыму.

саманастро́йка, ‑і, ДМ ‑ройцы, ж.

Аўтаматычная настройка механізма, сістэмы механізмаў, кібернетычнага ўстройства і пад.

сама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Хата, пабудаваная з саману.

сама́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саману, з’яўляецца саманам. Саманная цэгла. // Зроблены з саману. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі. Хведаровіч. // Звязаны з прымяненнем саману. Саманнае будаўніцтва.

сама́ншчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца вырабам саману. Брыгада саманшчыкаў.