сы́пкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сыпкага. Сыпкасць, глебы.
сы́пкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дробных цвёрдых часцінак, не счэпленых адна з адной; які мае ўласцівасць рассыпацца. Сыпкія рэчывы. □ Потым да камянёў .. [Інка і Юрка] прыходзілі .. пасля доўгай бязмэтнай хады па сыпкай рыпучай гальцы, вяртаючыся з падарожжаў на катэры. Карамазаў. // Які лёгка пераносіцца ветрам; рыхлы (пра пясок, снег і пад.). На дарозе — пясок, сынкі, непрытаптаны, але на ім расце трава. Пташнікаў. Паварочваючы галаву то ў адзін, то ў другі бок,.. [чарапаха] імкліва перабірае лапамі, грабецца, бы курыца, па сухім і сыпкім дарожным пыле. Сачанка. // Які асыпаецца (пра грунт, снег і пад.). Зямля .. сціналася, і асоўваліся сыпкія сцены акопа. Лобан. Тут мясціна была выдатная — на сыпкім пясчаным беразе пачыналася сухая звонкая дуброва. Кірэенка. Шумліва ідуць усе па сыпкім насыпе да маторкі. Шынклер.
2. Які выспявае і хутка асыпаецца, трацячы зерне. Помню: лета, авёс жалі сынкі. Серп зламаўся твой звонкі... Тарас.
сыпнатыфо́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сыпнога тыфу. Сыпнатыфозны вірус. // Які перадае сыпны тыф. Сыпнатыфозная вош.
2. Хворы на сыпны тыф. Сыпнатыфозны хворы. / у знач. наз. сыпнатыфо́зны, ‑ага, м.; сыпнатыфо́зная, ‑ай, ж. // Прызначаны для хворых на сыпны тыф. Сыпнатыфозная палата.
сы́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да сыпаць.
сыпны́, ‑ая, ‑ое.
У выразе: сыпны тыф гл. тыф.
сыпня́к, ‑у, м.
Разм. Сыпны тыф. — Сыпняк у яго [Кастуся], — сказаў .. [фельчар]. — Ён даўно ўжо хворы? Галавач.
сыпу́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць сыпучага. Сыпучасць пяску.
сыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і сыпкі (у 1 знач.). Тут ру да сапраўды падобная на соль — сыпучая, толькі ружовая. Чаркасаў. З пылам сыпучым .. Вецер пад полем не раз пралятаў. Колас. За вокнамі скавытаў вецер і гнаў сухі сыпучы снег. Грахоўскі. Ад грэйдэрнай сыпучай магістралі Сцяжынка ўлева павяла. Астрэйка.
2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы). Люська спярша расчэша свае вільготныя кудзеркі, затым бярэцца за Сабініны валасы — важкія, сыпучыя каштанавыя пасмы. Ракітны.
сыр, ‑у; мн. сыры, ‑оў; м.
Харчовы прадукт, які робіцца з малака, што заквашваецца пэўным спосабам. Галандскі сыр.
•••
Плаўлены сыр — сорт мяккага сыру.
Плаваць (качацца) як сыр у масле гл. плаваць.