Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заго́йдаць 1,

гл. загайдаць ​1.

заго́йдаць 2,

гл. загайдаць ​2.

заго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загайдаць ​1.

заго́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць гойкаць.

заго́йсаць,

гл. загайсаць.

заго́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад загаліць.

заго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да загаліцца.

заго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загаліць.

заго́н 1, ‑а, м.

1. Паласа, участак ворнай зямлі, поля. На полі ветла, самавіта У рад стаялі копкі жыта, Так аздабляючы загоны. Колас. З левага боку .. кусцілася жыта, а па правую руку ляжалі старанна забаранаваныя вагоны. Алешка.

2. Агароджанае пад адкрытым небам месца для жывёлы. Егеры выпусцілі з загонаў гадавальніка адзін зубрыны статак. Краўчанка.

заго́н 2, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заганяць ​1 — загнаць (у 1 знач.).

2. ‑а. Ланцуг загоншчыкаў на паляванні. Воўк зразумеў, што загоншчыкі, якія крычалі наперадзе, значна больш бяспечныя, чым стрэлы ззаду, і прарваўся праз загон. «Беларусь».

•••

У загоне — у закінутым стане, пад уціскам.

заго́нны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да загона ​1. Загонная пасьба.

заго́нны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да загона ​2. Загоннае паляванне.

заго́ншчык, ‑а, м.

Удзельнік аблавы, які разам з другімі гоніць звера на паляўнічых. Набралі загоншчыкі трашчотак, ляскотак, свісткоў і пайшлі ў абход некалькіх лясных кварталаў. Пальчэўскі. Загоншчыкі ідуць тым часам на супрацьлеглы край пералеска і ўваходзяць з таго боку на ўчастак, абцягнуты вяроўкай з флажкамі. В. Вольскі.