энцыклапеды́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць энцыклапедычнага. Толькі справядліва і другое: навуковым памкненням Адама Ягоравіча нельга адмовіць у пэўнай ступені энцыклапедычнасці. М. Стральцоў.
энцыклапеды́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да энцыклапедыі; які мае характар энцыклапедыі (у 1 знач.). Энцыклапедычны слоўнік. □ Значнае месца ў слоўніках Л. Зізанія і П. Бярынды займае энцыклапедычны прынцып тлумачэння. Суднік.
2. Усеабдымны, усебаковы, які ахоплівае розныя галіны ведаў. Студэнты .. [дацэнта] любілі за энцыклапедычныя веды, за прастату, за своеасаблівы, стыль лекцый, які мог фарміравацца толькі ў «мужчынскім» інстытуце. Карпаў.
энцыклапе́дыя, ‑і, ж.
1. Навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. Музычная энцыклапедыя. Медыцынская энцыклапедыя. Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. □ Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Шамякін. // Мастацкі твор, які шырока і ўсебакова адлюстроўвае жыццё. «Новую зямлю» [Я. Коласа] справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Навуменка.
2. Кніжн. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзепаў, галін якой‑н. навукі, уводзіны ў курс якой‑н. навукі. Экзамен па энцыклапедыі права.
[Ад грэч. enkýklios paidéia — навучанне па ўсяму кругу ведаў.]
•••
Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.
энцы́кліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
1. Пасланне адной якой‑н. царквы да другой.
2. Афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да каталіцкага духавенства па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і пад.
[Ад грэч. enkýklios — кругавы, агульны.]
энцэфалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Запаленне галаўнога мозга. Энцэфаліт эпідэмічны. Энцэфаліт клешчавы.
[Ад грэч. enkēphalos — галаўны мозг.]