умёрзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўмёрз у што‑н. (лёд, зямлю і пад.). Абломкі скал і каменняў, умёрзлыя ў ніжнюю, прыдонную частку ледніка, баразнілі, драпалі і шліфавалі пры руху паверхню зямлі. Гавеман. [Якаву] здаецца, што паехаў на пень ігрушы-фунтоўкі.. Не, не ігруша гэта, а проста вялікі камень, трохі ўмёрзлы ў гразь. Кулакоўскі.
2. Які зацвярдзеў ад марозу на значную глыбіню. Сідарук у такт усяму падраздзяленню адмерваў чоткія крокі па ўмёрзлай, шчыльна ўтаптанай зямлі пляца. Галавач.
умі́г, прысл.
Імгненна. За сталом стары падняўся, І прыціхла ўміг радня ўся. Гілевіч. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Танк.
умі́ласцівіцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; зак.
Стаць міласцівым, міласэрным.
умі́ласцівіць, ‑ціўлю, ‑цівіш, ‑цівіць; зак., каго-што.
Зрабіць міласцівым, міласэрным.
умі́ласціўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уміласцівіць.
умі́льна,
1. Прысл. да умільны.
2. безас. у знач. вык. Прыемна, радасна. На сэрцы стала ўмільна.
умі́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан умільнага. Умільнасць позірку. Пачуццё ўмільнасці.
умі́льны, ‑ая, ‑ае.
Пяшчотны, ласкавы. Умільная ўсмешка.
уміна́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да умяцца.
2. Зал. да умінаць.
уміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умяць.