Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

у́мбра, ‑ы, ж.

1. Карычневы мінеральны пігмент, які ўжываецца для прыгатавання фарбаў.

2. Фарба бура-карычневага колеру.

[Лац. umbra — цень.]

у́мбрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да умбраў, які належыць, уласцівы ім. Умбрская мова.

у́мбры, ‑аў.

Італійскае племя, якое ў старажытнасці насяляла Паўночную і Сярэднюю Італію.