ума́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умазаць.
ума́зацца, умажуся, умажашся, умажацца; зак.
Запэцкацца, забрудзіцца, вымазацца ў што‑н., чым‑н. Умазалася вопратка ў дзёгаць.
ума́заць, умажу, умажаш, умажа; зак., што.
1. Запэцкаць, забрудзіць. Умазаць лоб у сажу. □ [Сашка] вунь ужо ўюном палез паміж машын і пад машыны. І ўмажа што-небудзь, абавязкова ўмажа, не вопратку, дык рукі. «Беларусь». Боганчык стаў церці рукамі вочы — згледзеў, што чорныя пальцы: умазаў, калі бег праз гарэлы сасоннік. Пташнікаў.
2. Замацаваць што‑н. устаўленае растворам гліны, цэменту. Умазаць кацёл у печ.
ума́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. умазваць — умазаць (у 2 знач.).
ума́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да умазацца.
2. Зал. да умазваць.
ума́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умазаць.
ума́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. умазваць — умазаць (у 2 знач.).
умайстрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умайстраваць.
умайстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Разм. Прыладзіцца. [Кот] умайстраваўся ў галавах, побач з Купалавым месцам. Лужанін.
умайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм. Прыладзіць што‑н. дзе‑н., куды‑н. Віцька ўмайстраваў шчыток, надзеў маску на руку і пакруціў яе з усіх бакоў. Паўлаў.