умыва́лка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і умывальня.
умыва́льнік, ‑а, м.
1. Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам, прызначаныя для ўмывання. У калідорчыку стаяў бляшаны ўмывальнік, а пры ім віселі ручнікі. Колас. Стоячы ўжо над умывальнікам перад люстэркам, Ліда аблівала твар вадой з поўных далоней. Галавач.
2. Разм. Тое, што і умывальня. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную. Даніленка. Я падхапіўся і памкнуўся бегчы ва ўмывальнік. Васілёнак.
умыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаны для ўмывання. Умывальны газ. Умывальны пакой.
умыва́льня, ‑і, ж.
Памяшканне, дзе ўмываюцца.
умыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. умываць — умыць і умывацца — умыцца.
умыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да умыцца.
2. Зал. да умываць.
умыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умыць.
умыка́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. умыкаць — умыкнуць.
умыка́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да умыкаць.
умыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умыкнуць.