умёрзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўмёрз у што‑н. (лёд, зямлю і пад.). Абломкі скал і каменняў, умёрзлыя ў ніжнюю, прыдонную частку ледніка, баразнілі, драпалі і шліфавалі пры руху паверхню зямлі. Гавеман. [Якаву] здаецца, што паехаў на пень ігрушы-фунтоўкі.. Не, не ігруша гэта, а проста вялікі камень, трохі ўмёрзлы ў гразь. Кулакоўскі.

2. Які зацвярдзеў ад марозу на значную глыбіню. Сідарук у такт усяму падраздзяленню адмерваў чоткія крокі па ўмёрзлай, шчыльна ўтаптанай зямлі пляца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)