Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтамашыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне, якое выконвае функцыі машыніста поезда.

аўтаметры́я, ‑і, ж.

Навуковая дысцыпліна, якая вывучае тэарэтычныя асновы праектавання аўтаматычных вымяральных і кантрольных прыбораў і вымяральных інфармацыйных сістэм.

[Ад аўта і грэч. metréō — вымяраю.]

аўтамоталатарэ́я, ‑і, ж.

Латарэя, у якой разыгрываюцца аўтамабілі, матацыклы і пад.

аўтано́мія, ‑і, ж.

Самакіраванне; права самастойна вырашаць справы ўнутранага заканадаўства і кіравання. Дэмакратычная дзяржава павінна прызнаваць аўтаномію розных абласцей, асабліва абласцей і акруг з розным нацыянальным саставам насельніцтва. Ленін.

[Грэч. autonomia.]

аўтано́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аўтаномнага.

аўтано́мны, ‑ая, ‑ае.

Які карыстаецца аўтаноміяй, мае аўтаномію. Аўтаномная рэспубліка. Аўтаномная вобласць.

аўтапагру́зчык, ‑а, м.

Машына на аўтамабільным хаду для пагрузкі, разгрузкі і перамяшчэння грузаў.

аўтапае́нне, ‑я, н.

Паенне жывёлы з аўтапаілак.

аўтапаі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спецыяльнае прыстасаванне для паення жывёлы з аўтаматычнай падачай вады.

аўтапакры́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Аўтамабільная пакрышка.