Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Увабраць у сябе глытком; праглынуць (звычайна пра рыбу). Шчупак заглынуў жыўца.

заглы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заглынуць.

загляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглядаць — заглянуць.

загляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да загледзецца, заглядзецца.

загляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заглянуць.

•••

Заглядаць у чарку (бутэльку) — часта выпіваць.

Заглядаць у чужы гаршчок — быць празмерна цікаўным.

загля́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглядваць — заглянуць ​1.

загля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да загледзецца, заглядзецца.

загля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заглянуць.

заглядзе́нне, ‑я, н.

Разм. Пра што‑н. прыгожае, такое, чым можна залюбавацца. — Гэта вішні мае зацвілі. Ну, верыце, заглядзенне адно! Адцвілі, а завязі на кожнай галінцы, нібы каралі хто нанізаў. Жычка.

•••

На заглядзенне — так, што можна залюбавацца.

заглядзе́цца,

гл. загледзецца.