заглуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заглухнуць.
заглу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які прыціх, перастаў гучаць. Заглухлы тупат коней.
2. Заняпалы, закінуты, запусцелы. На паляне асталося два кусцікі крушыны, заглухлыя ў высокай траве. Пестрак.
заглу́хнуць, ‑не; пр. заглух, ‑ла; зак.
1. Стаць нячутным, заціхнуць. Нейкі камяк зацяў горла, і крык заглух. Хадкевіч. Заглухла цяжкіх бомб выццё. Прануза. // Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра матор, рухавік, кулямёт і пад.). Калі матор чмыхнуў і заглух, Каліта высунуўся з люка. Паслядовіч.
2. Стаць занядбаным, закінутым. Сад заглух. Сядзіба заглухла. // перан. Спыніць развіццё, зачахнуць. — Заглухнеш ты тут, звянеш без часу. Хадкевіч.
3. перан. Загаснуць, прытупіцца, забыцца (пра пачуцці, думкі і пад.). А памяць аб Раманчыку так і заглухла, і толькі я цяпер успамінаю яго. Колас.
заглу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заглушыць.
заглуша́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да заглушаць.
заглуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заглушыць.
заглу́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да заглушваць.
заглу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заглушыць.