загла́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загладзіцца.
2. Зал. да загладжваць.
загла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загладзіць.
загла́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Выраўнавацца, стаць гладкім. Складкі на сукенцы загладзіліся. Поўсць на кані загладзілася.
2. перан. Страціць вастрыню, стаць менш адчувальным. [Яніна:] Выдайце мяне за Лявона, і ўсё загладзіцца. Козел.
загла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Выраўнаваць, зрабіць гладкім. Загладзіць валасы рукой. Загладзіць зямлю лапатай.
2. перан. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным. Загладзіць віну. □ Леўчыку здалося, што гэтымі словамі ён загладзіў крыху сваю памылку. Чарнышэвіч.
загле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і заглядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Пільна гледзячы на каго‑, што‑н., захапіцца, забыцца. Непрыкметна для сябе і Міця загледзеўся на гульню. Навуменка. Міша, які трапіў сюды ўпершыню, заглядзеўся на малады бор. Якімовіч.
загле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гледзіць; зак., каго-што і са злучн. «што».
Разм. Угледзець, убачыць. Гаспадыня Петрусёвай кватэры загледзела іх [Рыгора і Рыму] з акна. Гартны. Арон з Ігнасём загледзелі, што, Цімох пазірае спадылба на новых гасцей. Мурашка.
загле́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заглеіць.
загле́іцца, ‑глеіцца; зак.
Запоўніцца глеем (пра вадаём).
загле́іць, ‑глеіць; зак., што.
Занесці глеем.
загле́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглейваць — заглеіць.