сулема́, ‑ы,
Ядавіты белы парашок хлорнай ртуці (ужываецца як сродак для дэзінфекцыі).
[Ад лац. sublimatum.]
сулема́, ‑ы,
Ядавіты белы парашок хлорнай ртуці (ужываецца як сродак для дэзінфекцыі).
[Ад лац. sublimatum.]
сулемо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сулемы.
султа́н 1, ‑а,
У некаторых мусульманскіх краінах Усходу — спадчынны тытул манархаў.
[Тур. sultan ад араб.]
султа́н 2, ‑а,
1. Упрыгожанне з пёраў ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях.
2. Суквецце многіх злакаў у выглядзе мяцёлкі.
султана́т, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Манархічная дзяржава, на чале якой стаіць султан 1.
2. ‑у. Улада султана 1.
султа́наў, ‑ава.
Які належыць султану 1.
султа́ніха, ‑і,
султа́нка, ‑і,
Марская прамысловая рыба атрада акунёвых.
султа́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да султана 1, належыць яму.
султа́нства, ‑а,
Тое, што і султанат.
сульгі́н, ‑у,
Лекавы сродак з групы сульфаніламідных прэпаратаў, які ўжываюць пры кішачных інфекцыях.