уме́сці, умяту, умяцеш, умяце; умяцём, умецяце, умятуць; пр. умеў, умяла, ‑ло; заг. умяці; зак., што.
1. Замесці што‑н. куды‑н.
2. Разм. З’есці што‑н. хутка або прагна. Умесці яечню.
уме́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Разм. Незак. да умесці.
уме́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умесці.
уме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак., звычайна з інф.
Валодаць уменнем, навыкамі рабіць што‑н. Умець танцаваць. Умець іграць на скрыпцы. □ І стралок з.. [дзеда Талаша] быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? Колас. [Максім Астапавіч] умеў ставіць ветракі. Чорны. Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч. // Быць абучаным чаму‑н., валодаць якім‑н. майстэрствам. — Кожны год я табе сеяць не буду, — сказаў [Ян]. — Гаспадар павінен умець усё. Чарнышэвіч. Людзей, якія ўмелі грамаце, можна было палічыць на пальцах. Сабаленка. // Валодаць якой‑н. здольнасцю, быць здольным да чаго‑н. [Таўлай] любіў хораша марыць, але зусім не ўмеў хваліцца. Брыль. [Уэст] умеў быць стрыманым, асцярожным і вёў усе свае справы з вялікім поспехам. Гамолка. Суседзі лічаць — умее жыць, не прападзе [Глушко] ні пры якіх пераменах. Навуменка. // Магчы зрабіць што‑н. Не толькі есці без цябе не ўмеем, Мы без цябе не ўмеем, мама, жыць. Тармола. Косы мядзяныя, косы — як змеі... Іх параўнаць ані з чым я не ўмею! А. Вольскі. Чаго не бывае ў жыцці, часам трэба ўмець і дараваць. Арабей.
•••
Не ўмець звязаць двух слоў — тое, што і не магчы звязаць двух слоў (гл. магчы).
уме́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умясіць.
уме́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. умешваць 1.
уме́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. умешваць 2.
уме́швацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да умешваць 1.
уме́швацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да умяшацца.
2. Зал. да умешваць 2.
уме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умясіць.
уме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умяшаць.
уме́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умясціць (у 1–3 знач.).
уме́ючы, прысл.
З уменнем, з веданнем справы. Часамі .. [Дулеба] і праборку зробіць каму, але зробіць умеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца. Колас.