крэпдэшы́навы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены, пашыты з крэпдэшыну. Крэпдэшынавая блузка. Крэпдэшынавы шалік.
крэ́пкі, ‑ая, ‑ае.
1. Дужы, моцны. Крэпкі арганізм. □ Дзве пары крэпкіх рук нясуць Панаса ляснымі нетрамі. Колас.
2. Цвёрды, крамяны. Сядзіць грыб на схіле, паміж хвойкай і бярэзінай, крэпкі, непаточаны. Лужанін.
крэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Разм. Дранцвець, нямець ад холаду. Крэплі рукі — не бралі лейцаў — і шчыпала за вушы, як у мароз. Пташнікаў.
крэп-...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «крэп», напрыклад: крэп-жаржэт, крэп-сацін, крэп-шыфон.
крэ́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крэсаў, знаходзіцца на крэсах. Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі. Сабаленка.
крэ́сельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крэсла. Крэсельная абіўка.
крэ́сіва, ‑а, н.
Кавалак сталі для высякання агню з крэменю. Казачэнка б’е крэсівам па крэмені, высякаючы іскру, раздзьмухвае. Навуменка.
крэ́сіць, крэшу, крэсіш, красіць; незак., што і без дап.
Высякаць агонь крэсівам. [Сцёпка] дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь красіць. Якімовіч.
крэ́сла, ‑а, н.
1. Прадмет мэблі, звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека. Венскае крэсла. □ Вялікая гасціная была ўстаўлена добрым дзесяткам крэслаў вакол круглага стала. Ваданосаў. // Такі прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі. [Дзяўчына] падышла пад акно, зірнула на двор і толькі тады вярнулася і села ў мяккае крэсла каля канапы. Мурашка.
2. перан.; звычайна з азначэннем. Разм. Месца работы, пасада. Заняць міністэрскае крэсла. □ Летась залічыў у штат жонку майго лепшага сябра Радзівонава — раскрытыкавалі так, што ледзь у крэсле ўтрымаўся. Вірня.
•••
Крэсла-ложак — раскладное крэсла, якое можна выкарыстоўваць у якасці ложка.