Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зумпф, ‑а, м.

Спец. Яма на дне шахты для сцёку вады.

зурна́, ‑ы, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі. На лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там. Броўка.

зурна́ч, ‑а, м.

Музыкант, які іграе на зурне.

зусі́м, прысл.

1. Абсалютна, поўнасцю. Дзверы неўзабаве зачынілі, і ў вагоне стала цёмна зусім. Самуйлёнак.

2. Разм. Назаўсёды. — Цяпер от, у гэтую хвіліну, я збіраюся ісці з дому зусім. Чорны.

3. (з адмоўем: не зусім). Не вельмі, не поўнасцю. Не зусім здаровы. Не зусім разумны. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.

4. Вельмі, дужа. Ладымер насупраць Сымона зусім шчуплы і худы. Чорны.

зусю́ль, прысл.

Разм. Тое, што і адусюль. Добрыя весці зусюль ідуць. Цётка.

зух, ‑а, м.

Разм. Бойкі, удалы, маладзецкі чалавек; хват. «Ну і сын у цябе, Андрэй Данілавіч! Зух, — кажа [дэкламатар], — сын. Можаш быць спакойны: дарогу ў жыццё ён сам сабе праб’е». Ракітны.

зухава́тасць, ‑і, ж.

Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця. Шамякін. Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.

зухава́ты, ‑ая, ‑ае.

Бойкі, удалы, маладзецкі. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец — праныра. Колас.