вугры́сты, ‑ая, ‑ае.
Усыпаны вуграмі 2, з вялікай колькасцю вугроў 2. Вугрысты твар.
ву́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна і лескі з кручком. Сідар Бабок займаўся сваёй справай, ладзіў вуды, рагаткі, збіраючыся падацца на раку на рыбную лоўлю. Лынькоў.
•••
Закінуць вуду гл. закінуць.
Злавіць на вуду гл. злавіць.
Зматаць вуды гл. зматаць.
вуда́р, ‑а, м.
Абл. Тое, што і вудзільшчык. І прыціхлі над вадою вудары. Вялюгін.
ву́дачка, ‑і. ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Тое, што і вуда. Вадзік трымаў у руках вудачкі, Сашка кіраваў лодкай. Гамолка.
•••
Зматаць вудачкі — тое, што і зматаць вуды (гл. зматаць).
Папасціся (трапіць) на вудачку гл. папасціся.
вуджэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вудзіць.
вудзі́льна, ‑а, н.
Частка вуды, спінінга ў выглядзе тонкага гнуткага прута, да якога прымацоўваецца лёска. Арэхавае, бамбукавае вудзільна. Спінінгавае вудзільна. □ Ладымер паграсае ў руцэ вуду, як бы спрабуе, ці гнуткае вудзільна. Чорны.
вудзі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для вуджэння рыбы. Вудзільны рыштунак.
вудзі́льшчык, ‑а, м.
Той, хто вудзіць рыбу. Адсюль, з узгорка, Нэля бачыла далёка ўнізе раку і мост, ля якога групамі стаялі вудзільшчыкі. Лупсякоў.
ву́дзіцца, ‑дзіцца; незак.
1. Лавіцца на вуду, спінінг. З раніцы рыба добра вудзілася.
2. Зал. да вудзіць.