Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтама́тчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.). Токар-аўтаматчык.

2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.). Голуб памятаў, як паласнула шэра-зялёную нямецкую калону першая чарга яго аўтаматчыкаў... Васілевіч.

аўтама́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да аўтаматчыкі (у 1 знач.).

аўтаматызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аўтаматызаваць.

аўтаматызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да аўтаматызаваць.

аўтаматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Выкарыстаць (выкарыстоўваць), укараніць (укараняць) аўтаматычныя прыборы, прыстасаванне машыны ў вытворчасці. Аўтаматызаваць тэхналагічны, працэс.

2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным (у 2 знач.). Аўтаматызаваць рухі.

аўтаматыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аўтаматызаваць і стан паводле знач. дзеясл. аўтаматызавацца.

аўтаматы́зм, ‑у, м.

Механічнасць, несвядомасць, неадвольнасць (дзеянняў, рухаў).

аўтама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае метады і сродкі аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў, якія дзейнічаюць аўтаматычна.

аўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае з дапамогай аўтамата. Аўтаматычны тормаз.

2. Несвядомы, міжвольны, машынальны. Аўтаматычныя рухі.

•••

Аўтаматычная лінія гл. лінія.

аўтамашы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і аўтамабіль.