стэно́п, ‑а,
Фатаграфічная камера з вельмі малой адтулінай замест звычайнага аб’ектыва.
[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і ope — адтуліна.]
стэно́п, ‑а,
Фатаграфічная камера з вельмі малой адтулінай замест звычайнага аб’ектыва.
[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і ope — адтуліна.]
стэ́ньга, ‑і,
Верхняя надстаўная частка мачты, якая з’яўляецца яе прадаўжэннем у вышыню.
[Гал. steng.]
стэ́ньгавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэньгі.
стэп, ‑у,
Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату, пакрытая рознымі травамі.
стэпаві́к, ‑а,
1. Чалавек, які пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці.
2. Стэпавая птушка.
3. Конь стэпавай пароды.
стэпаві́чка, ‑і,
стэ́павы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэпу, заняты стэпамі.
стэпс, ‑а,
Паглыбленне на палубе судна для ўмацавання мачты.
[Англ. step, мн. steps.]
стэ́рлінг, ‑а,
Прыняты законам стандарт пробы англійскіх залатых і сярэбраных манет.
•••
[Англ. sterling.]
стэ́рлінгавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэрлінга, звязаны з абаротам валюты, якая базіруецца на фунце стэрлінгаў.