Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да зыркаць.

зы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Абл. Прагна глядзець на каго‑, што‑н. Я доўга зырыўся на пастраляны, зрашочаны кулямі капот, пагнутую, пакарабачаную кабіну. Сачанка.

зы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Абл. Тое, што і зырыцца. Пахаджвае важна, узяўшыся ў бокі, І зырыць наўкруг спрактыкованым вокам. Маеўскі.

зысці́, зыду, зыдзеш, зыдзе; зак.

Тое, што і сысці.

зысці́ся, зыдуся, зыдзешся, зыдзецца; зак.

Тое, што і сысціся.

зыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Заканчэнне, завяршэнне, канец. Губернатар дазволіў затрымацца ў Адэсе да зыходу хваробы брата. Мехаў. // Вынік чаго‑н. Зыход спаборніцтваў. Зыход паядынку. □ [Алесь Гурло] не верыў у сілу сваёй хваробы і не прадчуваў трагічнага зыходу. Хведаровіч.

•••

На зыходзе — у канцы. Ноч была на зыходзе, з кожнай хвілінай святлеў усход. Краўчанка.

зыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Тое, што і сыходзіць.

2. з чаго. Грунтавацца на чым‑н., браць што‑н. за аснову. Ствараючы байку, паэт зыходзіць з жыццёвых з’яў свайго часу, з камічных рысаў у самой рэчаіснасці. Казека.

зыхо́дзячы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выходзіць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які спадае, убывае. Расставіць лічбы ў зыходзячым парадку.

3. Дзеепрысл. незак. да выходзіць.

зыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якога пачынаецца што‑н.; пачатковы. Зыходная пазіцыя. Выхадны пункт погляду. □ Для беларускіх пісьменнікаў, якія выступіла заснавальнікамі нацыянальнай прозы, фальклорныя крыніцы з’явіліся ў некаторай ступені зыходным пунктам, ад якога яны адштурхоўваліся. Пшыркоў.

зычлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць зычлівага. Стары Несцер з сынам, з нявесткай пасадзілі.. [гасцей] з ветлівасцю, зычлівасцю. Пестрак.