Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зуба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «зуб», напрыклад: зубападобны, зубалячэбніца, зубапратэз.

зу́бавы, ‑ая, ‑ае.

Забяспечаны зуб’ем; з зубамі. Зубавая барака.

зубалячэ́бніца, ‑ы, ж.

Уст. Лячэбніца па зубных хваробах.

зубалячэ́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зубалячэння. Зубалячэбная практыка.

зубалячэ́нне, ‑я, н.

Лячэнне зубных хвароб.

зубападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны да зуба. Зубападобная кукуруза.

зубапратэзава́нне, ‑я, н.

Устаўлянне зубоў.

зубапратэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пратэзавання зубоў. // Прызначаны для вырабу і ўстаўляння зубных пратэзаў. Зубапратэзная майстэрня. Зубапратэзны кабінет.

зубарэ́з, ‑а, м.

Рабочы на зубарэзным станку. У экскаватарным цэху Уралмашзавода, дзе працуе знатны зубарэз Канстанцін Якаўлевіч Маслій, усё велізарнае: пралёты нагадваюць вуліцы, а станкі — дамы. «Звязда».

зубарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для апрацоўкі зубоў (у 2 знач.). Зубарэзны станок.