зрэ́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрэдзіць.
зрэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрэджваць — зрэдзіць.
зрэ́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зрэдзіцца.
2. Зал. да зрэджваць.
зрэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зрэдзіць.
зрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Зрабіцца радзейшым. Пасевы зрэдзіліся.
зрэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Зрабіць радзейшым; прарэдзіць (пасевы, лес і пад.). Зрэдзіць густыя ўсходы агуркоў. Зрэдзіць дрэвы.
2. Пасеяць рэдка, радзей, чым трэба. Зрэдзіць пасевы.
зрэ́дку, прысл.
1. Іншы раз, час ад часу. Навокал пацішэла, толькі зрэдку чуліся стрэлы. Мележ.
2. Дзе-нідзе, месцамі. Зрэдку трапляліся кучаравыя бярозкі і трапяткія асіны. Сіняўскі.
зрэ́дчас, прысл.
Абл. Часам, час ад часу. Зрэдчас праз шчыліну ўскочыць сонечны зайчык шустры, і зноўку дрэмлюць пакоі. Барадулін.
зрэз, зразу, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. зразаць — зрэзаць (у 1 знач.).
2. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што‑н. Чарада нізкіх, абкораных пнёў з кропелькамі смалы на врэзах разбягалася перад вачамі. Сачанка.
3. Тое, што зрэзана; зрэзаны слой, частка чаго‑н. Высушыць першы зрэз тытуню. // Спец. Самая тонкая пласцінка тканкі, выразаная з арганізма для вывучэння мікраскапічнай будовы гэтай тканкі.
зрэ́зак, ‑зка, м.
Астатак, абрэзак чаго‑н. [Базыль] вачамі абшукаў прызбу, вуглы і ўбачыў заткнуты пад застрэшак зрэзак бруска. Сачанка.