Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зро́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зраўняць.

зро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зрасіць.

зро́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зрасціць.

зро́шчванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрошчваць — зрасціць.

2. Цеснае злучэнне, зліццё чаго‑н. з чым‑н. Зрошчванне банкавага капіталу з прамысловым.

зро́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да. зрошчваць.

зро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зрасціць.

зруб, ‑а, м.

Сцены драўлянага збудавання, складзеныя з бярвення або брускоў, злучаных у чатырохвугольныя вянкі. Калодзежны зруб. □ З вуліцы я завярнуў на агарод к новаму зрубу ў чатыры вянкі. Каваль. Адзін зруб быў ужо выведзены аж пад кроквы, відаць, чалавек спяшаўся, каб да зімы ўсяліцца ў новую хату. Краўчанка.

зру́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зруба. Зрубавае ўмацаванне.

зрубі́ць, зрублю, зрубіш, зрубіць; зак., што.

Пабудаваць што‑н. з бярвення, брускоў; зрабіць зруб. З бярвення звонкага брыгады зрубяць хаты. Панчанка.

зру́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зрубіць.