Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стру́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да струпа.

струпе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ледзь жывы. На возе розная надоба: Мяшочкі, посцілкі, вузлы, А ў гэтых бэбахах — малы. Ляжыць струпелы ад хваробы. Колас. // Які стаў трупам.

струпе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Ледзь праяўляць жыццё. // Стаць трупам.

струпяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і струпелы.

2. перан. Які спужаўся, скамянеў ад страху.

струпяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Тое, што і струпець.

2. перан. Вельмі спужацца, скамянець ад страху. Калі назвалі Арсенева прозвішча,.. [Пронька] аж струпянеў ад страху, чуў, як адняліся ногі. Каваленка.

стру́сіць, струшу, струсіш, струсіць; зак.

Разм. Адчуць страх, боязь; спалохацца, спужацца. Грышка струсіў. І наогул заўсёды ён усяго баяўся. Якімовіч.

струхле́ласць, ‑і, ж.

Стан струхлелае.

струхле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які струхлеў, ператварыўся ў парахню; сатлелы, гнілы. Маленькія, струхлелыя ад часу хаты стаялі з паўгінанымі сценамі, як бы чакаючы, калі іх прыбяруць. Броўка. [Хаціна] нібы ўрасла ў зямлю, ад старасці асела, ледзь трымаючы на сабе імш[ы]стую шапку струхлелай страхі. Хведаровіч.

струхле́ць, ‑ее; зак.

Стаць трухлявым, ператварыцца ў парахню; сатлець, згніць. [Дзядзька:] — А вось наша хата адно што ліпіць. Як скажуць у сяло пераносіць то хоць плач. Палавіну дакладу трэба, па самыя вокны ўсё струхлела. Дамашэвіч. Паркан за гады струхлеў, хістаўся ад ветру, і Платон узяўся ставіць новы. Ракітны. Залатыя паляны пачарнелі, апалае лісце струхлела і ўжо не шамацела пад нагамі. Хомчанка. // перан. Страціць жыццёвасць. Стары свет дашчэнту прагніў, струхлеў. Гурскі.

струхне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і струхлелы. І яшчэ .. [Ігнат] падумаў, што не паспеў сёлета падважыць хату, каб замяніць два струхнелыя вянкі. Чыгрынаў.