Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зоагеагра́фія, ‑і, ж.

Навука аб размеркаванні, размяшчэнні жывёл на зямным шары.

зоагео́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне зоагеаграфіі.

зоагігіе́на, ‑ы, ж.

Навука аб ахове здароўя жывёл.

зоагігіені́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зоагігіены. Зоагігіенічныя ўмовы.

зоамагазі́н, ‑а, м.

Заалагічны магазін.

зоамарфі́зм, ‑у, м.

Рэлігійны светапогляд, згодна з якім багі ўяўляюцца ў выглядзе жывёл.

[Ад грэч. zōon — жывёліна і morphē — форма.]

зоамарфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зоамарфізму.

зоапланкто́н, ‑у, м.

Планктон, які складаецца з жывёльных арганізмаў.

[Ад грэч. zōon — жывёліна і planktós — блукаючы.]

зоапсіхало́гія, ‑і, ж.

Галіна псіхалогіі, якая вывучае псіхіку жывёл.

зоапсіхо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне зоапсіхалогіі.