Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

знява́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які зневажае, змяшчае ў сабе знявагу. — Спалохаўся!.. — Косця кінуў на сябра зняважлівы позірк. Курто. Самая адборная і зняважлівая лаянка разлягалася па наваколлі. Паслядовіч.

знява́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Зняславіць, прынізіць, абразіць. Нехта зняважыў .. [Косціка], аблаяў непрыстойным словам. Баранавых. — Мяне там зняважылі, мяне там асмяялі, з мяне рагаталі. Чорны.

зняве́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняверыць.

2. у знач. прым. Які страціў веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н. Не! Усё-такі не ўяўляецца, зняверанаму, мне І рэчка без вады, і лес без дрэў, гняздо без птушак. Сіпакоў.

зняве́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зняверыцца.

зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.

зняве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пазбавіць веры ў каго‑, што‑н., пераконанасці у чым‑н.; расчараваць. Гэту плётку, нібы казку, Сам Забела хітра сплёў. Люд зняверыць? — Калі ласка! Замуціць ваду? — Гатоў! Бялевіч.

зняве́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявечыць.

зняве́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знявечыць.

2. у знач. прым. Пакалечаны, абязвечаны. — У бальніцы стала больш знявечаных людзей. Новікаў. Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці. Чорны. // Які атрымаў значныя пашкоджанні, прыведзены ў нягоднасць (пра рэчы, прадметы). Апустошаны і знявечаны будынак школы з вокнамі, забітымі накрыж дошкамі, стаяў, як сірата. Шахавец.

зняве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявечваць.

зняве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да знявечыцца.

2. Зал. да знявечваць.