Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зні́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад знішчыць.

знішча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да знішчыцца.

2. Зал. да знішчаць.

знішча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да знішчыць.

зні́шчыцца, ‑чыцца; зак.

Трапіўшы пад згубнае ўздзеянне каго‑, чаго‑н., спыніць сваё існаванне; знікнуць, загінуць. [Бамбардзіроўкай] накрывалася зямля крок за крокам. Так няйначай павінна была знішчыцца артылерыя, што спыніла тут увесь рух на ўсход. Чорны.

зні́шчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Згубным уздзеяннем спыніць існаванне каго‑, чаго‑н. Знішчыць ваўкоў. □ На зямлі сваёй ворага знішчу, як гадзюку, яго растапчу. Астрэйка. // Ліквідаваць. Знішчыць прыгнёт. □ Была тады ўжо ў вёсцы думка — зусім знішчыць межы і вузкія палоскі. Чорны. [Лабановіча] займала адна думка: як знішчыць даклад, каб не папаў ён у рукі паліцыі? Колас.

знішчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. знішчаць — знішчыць.

зно́йдзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад знайсці.

знос 1, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці (у 1–5 знач.).

знос 2, ‑у, м.

Псаванне ў працэсе дзейнасці, выкарыстання і пад. Знос аўтапакрышак. □ — Нельга дапускаць, каб абсталяванне працавала на знос. Шыцік.

•••

Зносу няма чаму гл. няма.

зно́сак, ‑ска, м.

1. Маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо.

2. перан. Пра слабага, нікуды не вартага чалавека. — А мы зноскі якія, ці што? Не здолеем абсадзіць якіх дваццаць — трыццаць кіламетраў? Дубоўка.

зносаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць (матэрыялу, дэталі машыны і пад.) не паддавацца зношванню. Зносаўстойлівасць керамікі.