Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.

зніштажа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зніштожыцца.

зніштажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зніштожыць.

зніштажэ́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніштожыць — зніштажаць.

знішто́жыцца, ‑жыцца; зак.

Разм. Тое, што і знішчыцца.

знішто́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і знішчыць. Як скінулі цара, то з воласці прыехаў нейкі чалавек і загадаў усім зніштожыць царскія партрэты... Чарот.

знішча́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць знішчальнага. Знішчальнасць удару. Знішчальнасць погляду.

знішча́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто знішчае каго‑, што‑н. Знішчальнік гадзюк. Знішчальнік танкаў.

2. Баявы самалёт, прызначаны для знішчэння авіяцыі праціўніка ў паветраным баі. Неба поўнілася рокітам матораў. Адны знішчальнікі прызямляліся, другія ўзнімаліся ў паветра. Лынькоў.

знішча́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да знішчальнік (у 1 знач.).

знішча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вялікай разбуральнай сілы; згубны, смяртэльны. Адкрыць знішчальны агонь па ворагу. // Які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння. Знішчальная вайна.

2. Створаны, прызначаны для знішчэння каго‑, чаго‑н. Знішчальная авіяцыя. Знішчальны батальён.

3. Рэзкі, бязлітасны. Знішчальная крытыка. Знішчальная іронія.

4. Які выяўляе пагарду, нянавісць. Байкоў кінуў на свайго падначаленага знішчальны позірк. Шамякін. Толькі зараз жа адчуў [Цярэшка], што лепш бы праваліцца яму ў зямлю, чымся спаткацца з такою знішчальнай пагардай у такіх вялізных вачах. Быкаў.