Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шклама́са, ‑ы, ж.

Спец. Аднародная вадкая маса, якую атрымліваюць плаўленнем кварцавага пяску; шкляная маса.

шклапла́стыкі, ‑аў; адз. шклапластык, ‑а, м.

Пластычныя матэрыялы, якія складаюцца з шкловалакністага напаўняльніка, змацаванага сінтэтычнай смалой, і вызначаюцца трываласцю і лёгкасцю.

шкларо́б, ‑а, м.

Рабочы шкларобнай прамысловасці.

шкларо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны, прызначаны для вырабу шкла. Шкларобная майстэрня.

шкларэ́з, ‑а, м.

1. Рабочы, які займаецца рэзкай шкла.

2. Спец. Інструмент для рэзання шкла. — Гэта не ножык, гэта шкларэз. З алмазам на канцы, — гаворыць майстар. Нядзведскі.

шкларэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаецца, служыць для рэзання шкла. Шкларэзны станок. Шкларэзны інструмент.

шклата́ра, ‑ы, ж.

Бутэлькі, слоікі і іншы шкляны посуд, які выкарыстоўваецца для разлівання вадкіх прадуктаў у харчовай прамысловасць шкляная тара.

шкле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шкліць.

шкле́чка, ‑а, н.

Разм. Шкельца (у 1 знач.). Свеціцца шклечка ў зялёнай траве. Буйло.

шклі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які складаецца са шкла, які ўтрымлівае шкло (пра горныя пароды). Шклісты базальт.

2. Падобны на шкло бляскам, празрыстасцю і пад. Ямкі-лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам. Машара.