цю́цька, ‑і, м.
Разм.
1. Сабака. Саломінка то пакручвалася перад сабачым носам, то спрытна ўцякала ад выскаленай пысы, а цюцька бег ды бег, брахаў і брахаў да хрыпаты. Лужанін. // Ласкавы зварот да сабакі. Сабакі хутка ачухаліся. Перасталі яе чапаць. — Цюцькі... Цюцькі... — прагаварыла.. [Фрося] з дакорам. Бядуля.
2. Ужываецца звычайна ў параўнальных выразах са значэннем слова сабака. — З-замерзла я, Толік, як цюцька! — засмяялася Люда. — І ніяк не сагрэцца. Брыль. Мокрыя, як цюцькі, вылезлі мы на бераг. Якімовіч.
3. Ужываецца як лаянкавае слова. — Цяпер тут, брат, гіцаль люцейшы за Мухеля. Адстаўны падпалкоўнік.. Цюцька, якіх свет не бачыў, — дадаў Якаў Гошка. Грахоўскі. «Які ты пан? Ты цюцька руды!» — Так пачыналася пісьмо. Колас.
цюцюпа́н, ‑у, м.
Лугавая ці палявая расліна сямейства складанакветных з кветкамі, падобнымі на рамонак. Цэлыя лапіны на лузе адваявалі сабе братаўка, ці званец, падобны на рамонкі цюцюпан, чорнагалоў. Асіпенка. На сценцы бялелі цюцюпаны, .. жоўты малачайнік. Гартны.
цю-цю́, выкл. у знач. вык.
Ужываецца для абазначэння прапажы, знікнення. Грошыкі твае цю-цю.