Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэзаўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) тэзаўрацыю.

тэзаўра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Накапленне золата як скарбу прыватнымі асобамі.

[Грэч. thēsauros — скарб.]

тэза́ўрус, ‑а, м.

1. Аднамоўны (тлумачальны або тэматычны) слоўнік, які поўна ахоплівае лексіку дадзенай мовы.

2. Поўны, семантычна сістэматызаваны галіновы тэрміналагічны слоўнік, прызначаны для інфармацыйнага пошуку.

[Ад грэч. thēsauros — скарб.]

тэ́зіс, ‑а, м.

1. Палажэнне, правільнасць якога павінна быць раскрыта і абгрунтавана. Буржуазныя пісьменнікі, буржуазныя літаратуразнаўцы спрабуюць сцвердзіць тэзіс аб надкласавасці і надпартыйнасці, якія нібыта ўласцівы літаратуры. «Беларусь». [Юхневіч] рыхтаваўся да абароны, загадзя думаючы над тым, што ўзяць у якасці галоўнага тэзіса. Савіцкі.

2. У філасофіі Гегеля — зыходная ступень усякага працэсу развіцця, першая ступень трыяды.

3. звычайна мн. (тэ́зісы, ‑аў). Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад. Прамова даўно была гатова, тэзісы яе ляжалі на стале. Алешка. У гэты час .. [Хадановіч] думаў пра тэзісы, думаў аб тым, як выказаць калгаснікам на блізкіх прыкладах тыя думкі, што сабраў ён да лекцыі. Грамовіч.

[Грэч. thesis.]

тэ́зісны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае асноўныя палажэнні, тэзісы. Тэзісная форма даклада.

тэі́зм, ‑у, м.

Рэлігійны светапогляд, які грунтуецца на разуменні бога як абсалютнай асобы, што стварыла свет і дзейнічае ў ім.

[Ад грэч. theos — бог.]

тэі́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў зернях кавы, чайным лісці і выкарыстоўваецца медыцынай як узбуджальны сродак; кафеін.

[Фр. théine ад лац. thea — чай.]

тэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік тэізму.

тэі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэіст.

тэісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэізму, тэіста; уласцівы тэісту. Тэістычныя погляды.