Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размотваючыся, зняцца з чаго‑н. Ніткі змагаліся з клубка.

3. Разм. фам. Спешна знікнуць, пакінуць якое‑н. месца. — Брыгада здала вёску без бою, і .. наогул, як я разумею Шуста, яна ўжо памагала пяты, каб хутчэй змагацца адгэтуль. Шчарбатаў.

змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок. Ракітны.

2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.

•••

Зматаць вулачкі (вуды) — спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі. Кавалёў.

зматлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць.

Зак. да матлашыць.

змаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змоўкнуць.

змаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да змовіцца.

змаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і змо́ўчаць, змоўчу, змоўчыш, змоўчыць; зак.

1. Прамаўчаць; не адказаць. Спрачацца з прафесарам было рызыкоўна, і Сцёпка змаўчаў. Колас. Брыгадзір хацеў агрызнуцца, але, глянуўшы на жанчын, у вачах якіх прачытаў спачуванне Алене, змоўчаў. Скрыпка.

2. пра што. Наўмысля не сказаць. Пра нагу змаўчала, калі гаварыць шчыра — ашукала ўрача. Кулакоўскі.

зма́хваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змахнуць.

зма́хваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Нагадваць каго‑н., быць падобным на каго‑н. Генадзь з арліным носам і гордай паставай сапраўды змахваў на каршуна. Няхай. Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар, і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна. Колас.

змахлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Разм. Зрабіць несумленны ўчынак; ашукаць, зжульнічаць. Вельмі часта Андрэйка імкнуўся змахляваць, спрачаўся, даводзіў, што мяч забіты правільна, і тут жа падміргваў Валодзьку: маўляў, падтрымай. Гамолка.

змахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Махнуўшы чым‑н., зняць, сцерці з якой‑н. паверхні. Змахнуць пыл. Змахнуць крошкі са стала. □ Стася .. непрыкметна змахнула рукавом буйную слязу. Пальчэўскі. // Скінуць, збіць узмахам рукі. На слупах такія прыгожыя пухнатыя шапкі з снегу, як жа не змахнуць іх рукою. Лынькоў. // Лёгкім махам ачысціць што‑н. ад пылу, бруду і пад. Душэўна прывітаўшы госця ўсмешкай, жанчына змахнула фартухом услон каля стала і запрасіла Курловіча прысаджвацца. Дуброўскі.

2. Разм. Рэзкім рухам зняць, скінуць з сябе (адзенне, абутак). Хлопец усміхнуўся.. шырока і радасна, на хаду змахнуў са сваіх плеч паддзёўку. Кулакоўскі.

3. Разм. Зжаць, скасіць, прыбраць і пад. хутка, без затрымкі. [Жанчыны] адным духам змахнулі ячмень. Васілевіч.

змацава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. змацаваць.

2. Прыстасаванне для злучэння частак чаго‑н.: скрэпа. Рэйкавыя змацаванні.