Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змалёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змалёўваць — змаляваць.

змалёўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змалявацца.

2. Зал. да змалёўваць.

змалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змаляваць.

зма́лку, прысл.

Разм. З малых гадоў; з маленства. У вёсцы Патрэба.. хлопца змалку называлі Гануліным Толікам. Брыль. — Трэба змалку прывучаць сябе да цяжкасцей, адным словам, загартоўвацца. Чарнышэвіч.

змало́цца, змелецца; зак.

Раздрабніцца, ператварыцца ў муку і пад. (пра зерне). Жыта мякка змалолася.

змало́ць, змялю, змелеш, змеле; зак., што.

1. Раздрабніць, ператварыць у муку і пад. (пра зерне). Змалоць пшаніцу. Змалоць перац. □ Млынар змалоў сваіх некалькі мяшкоў збожжа. Чорны.

2. Разм. груб. З’есці. З кожным разам сала заставалася ўсё меней і меней. — Усё змеле! — расчаравана сказаў Уладзік. Колас.

змало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад змалаціць.

змало́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змалаціцца.

2. Зал. да змалочваць.

змало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змалаціць (у 1 знач.).

змалява́цца, ‑люецца; зак.

Зрасходавацца на маляванне. Фарбы змаляваліся. Аловак змаляваўся.